Крупская районная гимназия

« Январь 2021 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Март
22

Кандрат Крапіва

Общая | Март 22, 2016,09:38

Да 120 годдзя з Дня нараджэння Кандрата Крапiвы 

(22.02.1986 - 07.01.1991)

        Кандрат Крапіва — адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Выдатны мастак слова, ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы, у якіх адлюстроўва ўжыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцц ісатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі.

Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок былога Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння народнага вучылішча вучыўся ў чатырохкласным гарадскім вучылішчы, спачатку ў Стоўбцах, затым у мястэчку Койданава. Да гэтага часу і адносяцца яго першыя пробы пяра.

Закончыўшы ў 1913 г. Гарадское вучылішча, Крапіва здае экстэрнам экзамен на званне настаўніка пачатковай школы і едзепрацаваць у Мнішанскае земскае народнае вучылішча былога Мінскагапавета. У 1915 годзе яго мабілізуюць у царскую армію і праз некаторы час пасылаюць на фронт. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у пачатку 1918 г., Крапіва як настаўнік дэмабілізуецца з арміі і едзе працаваць у адну з пачатковых школ Уздзенскай воласці.

Праз два гады яго прызываюць у Чырвоную Армію. Некаторы час пасля арміі жыве ў роднай вёсцы, а вясною 1925 г. пераязджае ў Мінск, пачынае працаваць у Інстытуце беларускай культуры інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства, актыўна ўключаецца ў літаратурнае жыццё, з'яўляецца членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а затым — «Узвышша».

У 1926 г. Крапіва паступае на літаратурна лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; пасля заканчэння універсітэта цалкам аддаецца літаратурнай дзейнасці. Ён ужо вядомы як аўтар шматлікіх сатырычных вершаў, баек, апавяданняў (зборнікі «Асцё», «Крапіва», 1925; «Апавяданні», 1926), антырэлігійнай паэмы «Біблія» (1926). У пачатку 30-х гг. выходзяць з друку асобным выданнем яго паэма-жарт «Хвядос — Чырвоны нос» і першая кніга рамана «Мядзведзічы». 3 1934 г. Асноўным відам літаратурнай творчасці пісьменніка становіцца драматургія. У верасні 1939г. Крапіва прымае ўдзел у вызваленчым паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь, затым—у вайне з белафінамі.

3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён зноў у радах Савецкай Арміі, працуе ў франтавым друку, спачатку ў газеце «За Савецкую Беларусь», а потым рэдактарам ілюстраванай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну!», на старонках якой друкуе сатырычныя вершы, апавяданні, байкі, фельетоны, памфлеты, накіраваныя супраць гітлераўскіх захопнікаў (на акупіраваную ворагам тэрыторыю Беларусі газету дастаўлялі на самалётах). У самы цяжкі перыяд вайны, у снежні 1941 г., пісьменнік уступае ў рады КПСС.

Пасля вайны Крапіва некаторы час рэдагуе гумарыстычна-сатырычны часопіс «Вожык», а затым пераходзіць на сталую працу ў Акадэмію навук БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР і яе віцэ-прэзідэнт з 1956 г., ён плённа працуе ў галіне беларускага мовазнаўства, а таксама аддае шмат увагі пытанням арганізацыі навуковай дзейнасці інстытутаў Акадэміі навук.

За выдатныя заслугі ў развіцці беларускай літаратуры пісьменнік узнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі, ён тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1956 г. у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння Кандрату Крапіве прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. У 1975 г. Савецкі ўрад удастоі ўяго самай высокай узнагароды — звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Памёр Кандрат Крапіва на 95 годзе жыцця – 7 студзеня 1991 года.

 

Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)

Поиск
Меню
  • Главная
  • О гимназии
  • Родителям
  • Ученикам
  • Учительская
  • Альбомы
  • Наши достижения
  • Ученическое самоуправление
  • Контактная информация
Последние...
  • Внимание!
  • РОДИТЕЛЯМ
  • ГРАФИК ПРОВЕДЕНИЯ ВТОРОГО ЭТАПА РЕПЕТИЦИОННОГО ТЕСТИРОВАНИЯ
  • КОНКУРС «В объективе»
  • Внимание!
Апытанні
Друзья проекта
Общая
  • Год Народнага Адзінства:
  • Минщина спортивная. Зима:
  • Профилактика COVID-19:
  • БЕЛОРУССКАЯ РЕСПУБЛИКАНСКАЯ ПИОНЕРСКАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ:
  • РЕСПУБЛИКАНСКАЯ ОЛИМПИАДА ПО УЧЕБНЫМ ПРЕДМЕТАМ:
  • ПОВЫШЕНИЕ КВАЛИФИКАЦИИ:
  • ШКОЛА МОЛОДОГО ПЕДАГОГА:
  • ВИРТУАЛЬНЫЕ ЭКСКУРСИИ:
  • ДЕТСКИЙ ПРАВОВОЙ САЙТ:
  • МЧС ИНФОРМИРУЕТ:
  • ПРОФИЛАКТИКА УПОТРЕБЛЕНИЯ НАРКОТИЧЕСКИХ И ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ:
  • ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА ДЛЯ УЧАЩИХСЯ:
  • КСЮП: клуб юных спасателей-пожарных:
  • БЕЗОПАСНОЕ ЛЕТО:
  • ЗАНЯТОСТЬ:
  • ШАГ:
  • ОДНО ОКНО:
  • ПОПЕЧИТЕЛЬСКИЙ СОВЕТ:
  • АЗБУКА БЕЗОПАСНОСТИ:
  • ЗНАМЕНИТЫЕ ВЫПУСКНИКИ:
  • ПРОФСОЮЗНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ:
  • Клуб ЭРУДИТ:
  • РЕСУРСНЫЙ ЦЕНТР:
  • СППС: социальная психолого-педагогическая служба
  • БИБЛИОТЕКА:
  • ШЕСТОЙ ШКОЛЬНЫЙ ДЕНЬ:
  • ВЫПУСКНИКУ:
  • МЕТОДИЧЕСКАЯ РАБОТА:
  • УГОЛОК АБИТУРИЕНТА. ПРОФОРИЕНТАЦИЯ:
  • АРХИВ:
Экспорт новостей
  • RSS 0.90
  • RSS 1.0
  • RSS 2.0
  • Atom
Інтэрнэт-рэсурсы
 

Разработка и поддержка:
УП «Минская волна»

© 2012. ГУО «Крупская районная гимназия».
Все права защищены.

При использовании материалов сайта гиперсылка на главную страницу сайта обязательна.
Управление